У РФ за дзень спрабавалі падпаліць 9 ваенкаматаў

Наступствы атакі на ваенкамат у Калузе / nikatv.ru

Наступствы атакі на ваенкамат у Калузе / nikatv.ru

Толькі за адзін дзень у Расіі спрабавалі падпаліць 9 ваенкаматаў. Здарэнні зафіксаваны ў розных рэгіёнах краіны, у тым ліку ў Санкт-Пецярбургу, Мажайску, Падольску, Калузе, Омску. Амаль усе затрыманыя кажуць, што ім тэлефанавалі махляры, паведамляе Baza.

У горадзе Капейск Чалябінскай вобласці ў ноч на 1 жніўня затрымалі 54-гадовую жанчыну, работніцу завода металаканструкцый. Яна кінула кактэйль Молатава ў медкабінет будынка ваенкамата і была затрыманая. Праз дзве гадзіны ў Вернеуральску падчас спробы падпаліць ваенкамат затрымалі 34-гадовую мясцовую жыхарку. У Калузе схапілі 78-гадовую пенсіянерку. Яна кінула ў будынак ваенкамата кактэйль Молатава, а калі яе спрабавалі затрымаць, пагражала гранатай, якой у яе не было.

У Варонежскай вобласці за спробу падпалу ваенкамата затрымалі 24-гадовую настаўніцу гісторыі. Яна расказала, што ёй патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам Цэнтрабанка. Паводле яго слоў, з яе рахункамі адбываюцца "махлярскія дзеянні". Пазней было тэлефанаванне ад "супрацоўнікаў праваахоўных органаў", якія паведамілі, што махляр знаходзіцца ў ваенкамаце і каб яго затрымаць, трэба... кінуць у будынак кактэйль Молатава. І настаўніца пагадзілася дапамагчы "паліцыі".

У РФ за дзень спрабавалі падпаліць 9 ваенкаматаў
Настаўніца з Варонежскай вобласці / Baza

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі