У радзільні дазваляюць галасаваць без пашпартоў

Алесь Чахольскі, адказны сакратар КХП БНФ паведамляе, што на ўчастку 70 Першамайскага раёна Мінска не дапусцілі назіральніцу, спасылаючыся на адсутнасць нумара пратакола паседжання Сойма, хаця раней такіх пытанняў не ўзнікала.
Таксама, па яго словах, у радзільні №2 на вуліцы Бельскага дазваляюць галасаваць без пашпартоў. У Алесі Равякі, якая ў панядзелак нарадзіла дачку, пашпарту пры сабе не было. Тым не менш, ёй выдалі бюлетэнь і дазволілі прагаласаваць проста ў палаце.

Галасаванне не было таемным. Можа таму, крыху павагаўшыся, жанчына аддала свой голас за Аляксандра Лукашэнку.