У пятніцу Лукашэнка наведае Гродна

У пятніцу Лукашэнка наведае Гродна

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка наведае з рабочай паездкай Гродна. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўніка дзяржавы праінфармуюць пра перспектывы развіцця горада. Лукашэнка заедзе ва ўніверсітэт імя Янкі Купалы, для яго арганізуюць сустрэчу з моладззю. Таксама ён пабывае ў агратурыстычным комплексе "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы", пазнаёміцца з мясцовай інфраструктурай.

Можна чакаць, што Лукашэнка выкажацца пра стан спраў у беларускім футболе і хакеі. У плане яго паездкі пазначана наведванне футбольнага манежу ФК "Нёман" і лядовай пляцоўкі ХК "Нёман".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі