У прэзідэнта Аргенціны знайшлі гематому ў мозгу

У жніўні кіраўнік краіны атрымала чэрапна-мазгавую траўму, пра якую тады не паведамілі грамадскасці. Лекары палічылі, што здароўю палітыка нічога не пагражае.


 
Субдуральную гематому — накапленне крыві ў абалонках галаўнога мозгу — у Фернандэс знайшлі ў часе медагляду ў суботу. Прэзідэнт звярнулася да лекараў са скаргай на збоі сардэчнага рытму.



Па словах экспертаў у галіне медыцыны, праблема наўрад ці ўяўляе вялікую пагрозу здароўю Фернандэс, якая павінна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі перад парламенцкімі выбарамі ў лістападзе, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі