У Полацку ўручылі "Глінянага Вялеса"

Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” за найлепшую кнігу мінулага года атрымаў пісьменнік Барыс Пятровіч. Цырымонія ўганаравання прайшла 21 сакавіка ў Полацку ў Музеі беларускага кнігадрукавання, паведамляе Радыё "Свабода". Барыс Пятровіч атрымаў літаратурную прэмію за кнігу кароткіх празаічных мініяцюраў і вершаў “Жыць не страшна”. Пасля ўручэння керамічнага “Глінянага Вялеса” лаўрэата павіншавалі ягоныя сябры вядомыя пісьменнікі Ўладзімір Арлоў, Алесь Пашкевіч, Сяржук Сыс.

А завяршылася імпрэза паэтычным марафонам, бо адбывалася яна ў Міжнародны дзень паэзіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі