У Полацку паставяць знак "Цэнтр Еўропы"
Полацкі гарвыканкам прыняў рашэнне паставіць знак, які будзе сімвалізаваць цэнтр Еўропы. Ён будзе ўсталяваны ў скверы па праспекце Карла Маркса, паміж гасцініцай «Дзвіна» і Галоўпаштамтам. Адкрыццё знаку адбудзецца ў Дзень горада, 31 траўня гэтага года. Да
распрацоўкі праекту ўжо прыступілі мастакі, архітэктары, гісторыкі,
паліграфісты, працаўнікі культуры.
Падставай для гэтага стала тое, што беларускія геадэзісты вынайшлі чарговы раз беларускі цэнтр Еўропы — у Полацку. Такую выснову зрабілі навукоўцы з Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аэракасмічных метадаў у геадэзіі «Белаэракосмагеадэзія» пад кіраўніцтвам Барыса Фурмана.
Нагадаем, што геаграфічныя цэнтры Еўропы ёсць у Літве і Латвіі, Польшчы і Украіне. Навукоўцы розных краін ужываюць розныя методыкі вызначэння гэтай кропкі, адзначае сайт "Народныя навіны Віцебска".