У Pink з'явілася скандальнае відэа(глядзіце!)

Таблоід The Sun выклаў кадры з новага відэа Pink на песню “Fucking Perfect”. Кліп, у якім хворая на анарэксію мадэль ускрывае сабе вены, выразаючы на запясці слова “дасканаласць”, пагражае абярнуцца скандалам.

Чакаецца, што відэа, у якім можна знайсці агульнае з фільмам Дарэна Аранофскі “Чорны лебедзь”, і з трагічнай гісторыяй мадэлі Ізабэль Каро, якая памерла летась ад незваротнага знясілення арганізма, будзе забароненае да паказу на музычных каналах у дзённы час. Магчыма таксама, што яго будзе суправаджаць шыльда “Not safe for work”. Падобна, што ў спявачкі, якая зараз якая чакае першынца, моцныя нервы.

Адразу пасля з'яўлення прома-кадраў Pink пачалі вінаваціць у “гламурызацыі” самагубства. Аднак сама спявачка ад прапаганды суіцыду ўсяляк аднекваецца. Па словах Pink, існуе праблема, пра якую неабходна распавесці. “Шматлікія з нас бачылі старлетак на чырвоных дарожках, якія дэманстравалі свае шнары як раз перад тым, як адправіцца ў рэабілітацыйную клініку”, - кажа зорка.




Паводле zvuki.ru

Фота: www.celebrity-pictures.ca

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі