У панядзелак у Беларусі пройдуць дажджы з навальніцамі

У панядзелак у Беларусі пройдуць дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 3 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ў пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 12-17 цяпла, на паўднёвым усходзе — 18-21, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі