У панядзелак пройдзе дождж і мокры снег
У бліжэйшыя суткі, 27 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае, а па захадзе — хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходняй палове пройдзе дождж і мокры снег.
Раніцай і ўдзень па ўсходзе краіны ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць наліпанне мокрага снегу. Месцамі будзе слабы туман.
Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны. Тэмпература паветра цягам сутак — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.