У панядзелак будзе да +29, на ўсходзе краіны — дажджы

У панядзелак будзе да +29, на ўсходзе краіны — дажджы

У бліжэйшыя суткі, 18 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Пераважна на ўсходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі ў асобных раёнах. Раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, у панядзелак будзе няўстойлівы і слабы да ўмеркаванага вецер, падчас навальніцаў — парывісты.

Уначы і раніцай тэмпература паветра складзе 12-18 градусаў цяпла, месцамі — толькі 9-11. У другой палове дня будзе цёпла — 23-29 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі