У панядзелак будзе цёпла, да +23

У панядзелак будзе цёпла, да +23

У бліжэйшыя суткі, 15 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер уначы будзе слабы, удзень — паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Небяспечных метэаралагічных з’яваў пры гэтым не чакаецца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі