У панядзелак будзе 8-13 цяпла ўдзень

У панядзелак будзе 8-13 цяпла ўдзень

У бліжэйшыя суткі, 2 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень на захадзе парывісты. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай будзе 2-7 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе на глебе прагназуюцца замаразкі да -2.

Удзень тэмпература паветра складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе — да +15, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з замаразкамі сіноптыкі раюць прыбраць таматы, перцы, агуркі, гарбузы, карняплоды і іншую гародніну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі