У паліклініках павялічыцца пералік платных медпаслуг

Беларускае Міністэрства аховы здароўя плануе пашырыць пералік платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных паліклініках. Пра гэта заявіў міністр Васіль Жарко. Дакладны пералік пакуль не сфармаваны, пытанне яшчэ абмяркоўваецца. Каментуючы пытанне аб даступнасці першаснай медыка-санітарнай дапамогі ў паліклініках, міністр паведаміў, што кожны чалавек у краіне раз на месяц звяртаецца да лекара. Гэта даволі высокі паказчык.

Жарко таксама адзначыў, што асноўная праблема, з якой сутыкнулася кіраванае ім ведамства, — недахоп медыцынскіх кадраў. Сёлета не было выпуску фельчараў, але ўжо ў наступным годзе сітуацыя зменіцца, і будзе магчымасць укамплектаваць частку медыцынскіх устаноў кадрамі.

БЕЛТА