У Оршы — эпідэмія грыпу
Эпідэміялагічны парог захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып перавышаны ў Оршы. У Оршы за апошні тыдзень студзеня ўзровень захворчанняў на грып павялічыўся на чвэрць у параўнанні з папярэднім і складае 1887 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.Большасць хворых — дзеці і падлеткі. У дадзены момант карантын уведзены ў школе № 27 і ў школе пасёлка Болбасава, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".