У нядзелю згуляюць БАТЭ і "Шахцёр"

У нядзелю згуляюць БАТЭ і "Шахцёр"

У нядзелю, 24 чэрвеня, на "Барысаў-Арэне" згуляюць БАТЭ і "Шахцёр". Гэта цэнтральны матч 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У жывым эфіры яго будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 18:45.

БАТЭ лідыруе ў нацыянальным першынстве з 31 ачком, у мінскага "Дынама" — 25, "Шахцёр", "Віцебск" і "Нёман" маюць па 24. Цікава, што гарнякі ў апошніх шасці матчах атрымалі шэсць перамог!

Першыя матчы тура прайшлі ў пятніцу і суботу: "Дняпро" — "Тарпеда-Мінск" — 1:2, "Смалявічы" — "Нёман" — 0:1, "Мінск" — "Гомель" — 0:2. У нядзелю "Слуцк" прымае мінскіх дынамаўцаў (пачатак у 16:45), "Прамень" — "Тарпеда-БелАЗ" (20:45). Апошнія матчы тура прызначаны на панядзелак: "Віцебск" — "Іслач", "Дынама" (Брэст) — "Гарадзея".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі