У нядзелю ў Беларусі пройдзе моцны мокры снег

У  нядзелю ў Беларусі пройдзе моцны мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 11 снежня ў Беларусі прагназуецца хмарнае надвор’е. Уначы пераважна на паўднёва-заходняй палове краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе з дажджом. Удзень месцамі будзе моцны мокры снег. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты. Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 8 на паўночным усходзе да плюс 6 па паўднёвым захадзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі