У нядзелю на поўдні Беларусі будзе +17

У нядзелю на поўдні Беларусі будзе +17

У бліжэйшыя суткі, 5 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асноўным па паўночным усходзе — дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Вецер будзе паўднёвым, паўднёва-заходнім 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да плюс 5 градусаў, удзень — ад 8 да 14 градусаў цяпла, на поўдні паветра прагрэецца да +17, на поўначы ўдзень будзе 5-7 цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з цёплым надвор’ем на вадаёмах актыўна разбураецца ледзяное покрыва, таму выходзіць на лёд цяпер небяспечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі