Вы тут

У нядзелю будзе да 11 градусаў марозу

Фота з адкрытых крыніцаў

У бліжэйшыя суткі, 14 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў. Месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе слабым.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай — 5-11 градусаў ніжэй за нуль. У другой палове дня будзе мароз 3-8 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.