У ноч на панядзелак будуць маразы да -6

У ноч на панядзелак будуць маразы да -6

У бліжэйшыя суткі, 23 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі і халаднаватае надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прагназуюць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Вецер — паўднёва-ўсходні ўмеркаваны. Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да нуля — мінус 6 градусаў, адносна цёпла будзе толькі на паўднёвым захадзе краіны — 1-5 цяпла. Удзень па краіне паветра прагрэецца толькі да 2-8 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі