У Нідэрландах прэзентавалі оперу на іншапаланетнай мове

У Нідэрландах адбылася прэм'ера оперы на мове іншапланецян з фільма "Зорны шлях" (Star Trek). Клінгонскую мову прыдумаў лінгвіст Марк Окранд па замове Paramount Studios для адной з іншапланетных рос з серыялу "Зорны шлях".

Опера на клігонскай мове атрымала назву "u", што ў перакладзе азначае "Сусвет". Яе аўтар Флоранс Шонфельд сцвярджае, што кінгоны - вядомыя прыхільнікі опернага мастацтва, і ён паспрабаваў зрабіць пастаноўку максімальна аўтэнтычнай і набліжанай да іх опер, хоць з такімі і не знаёмы.

Прэм'ера "u" адбылася на сцэне тэатра Zeebelt у Гаазе. Пазней оперу плануюць паказаць у Германіі, паведамляе The Guardian.

У красавіку 2010 году ініцыятары праекта адправілі запрашэнне наведаць прэм'еру самім клінгонам. Для гэтага быў выкарыстаны радыётэлескоп, накіраваны ў бок Арктура - зоркі, вакол якой, як мяркуецца, круціцца планета, населеная гэтай расай. Але па невядомых стваральнікам оперы прычынах клінгоны на прэм'еры не з'явіліся.

Фота: eatsleepgeek.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі