“У нескладовае” разагрэе Deep Purple

Ніякага адмысловага адобру сапарта для канцэрта Deep Purple у Мінску не ладзілася. Гурту проста пашанцавала!

“У шоў-бізнэсе ўсё вырашаюць сувязі, — каментуе свой ўдзел у канцэрце Deep Purple лідар “У нескладовага” Раман Арлоў. — Мой дырэктар проста дамовіўся пра гэта. Але па шчырасці, я шмат разоў граў песні Deep Purple і Rainbow, удзельнічаў у розных фестывалях. Таму для мяне гэта не пусты гук”.

Нагадаем, канцэрт Deep Purple адбудзецца 10-га лістапада ў Мінск-Арэне. У межах сусветнага тура брытанцы прэзентуюць у Мінску свой апошні альбом “Now What?!”.

Гурт "У нескладовае" утвораны ў 2010 годзе Раманам Арловым (J:морс) і Вадзімам Марголіным (Postscriptum, "Клёндайк") За час існавання праект выпусціў дэбютны альбом з аднайменнай назвай ды запісаў ЕР сумесна з расійскай камандай "Братья Гримм".

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі