У небе над Беларуссю з'явяцца французскія інспектары

Французскія інспектары здзейсняць палёт над тэрыторыяй Беларусі і Расіі.  Як паведамляе РИА "Новости", група вайсковых інспектараў з Францыі ў перыяд з 17 да 21 сакавіка выканае назіральны палёт у рамках Дамовы па адкрытым небе. Французскі самалёт С-130Н і ўсталяваная на ім апаратура назірання прайшлі міжнароднае асведчанне.

Нагадаем, Дамова па адкрытым небе была падпісана ў сакавіку 1992 года, а яго практычнае выкананне з 2002-га. На сённяшні момант удзельнікамі дамовы з'яўляюцца 34 дзяржавы Еўропы і Паўночнай Амерыкі.