У Наваполацку звар’яцелая маці забіла сваю дачку

Трагедыя адбылася ў Наваполацку. Маці-адзіночка, якая жыла разам з 9-гадовай дачкой у адным з працоўных інтэрнатаў, ударыла дзіця нажом у шыю. Дзяўчынка памерла ад страты крыві.
Маці закрылася разам з целам дачкі ў пакоі. Праз нейкі час да яе завіталі бацькі, якім давялося ўзламаць дзьверы, каб трапіць у жытло.

Як паведамілі у пракуратуры Наваполацка, жанчына мела псіхічнае захворванне, але стан яе здароўя не патрабаваў ізаляцыі ад грамадства. Не ставілася пытанне і аб адабранні дачкі, бо маці вяла годны лад жыцця, даглядала і выхоўвала дзяўчынку.

Зараз 33-гадовая жанчына праходзіць псіхіятрычную экспертызу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі