У навагоднюю ноч расіяне атакавалі Украіну

Ракетная атака ў Львове

Ракетная атака ў Львове / t.me/andriysadovyi

У ноч на 1 студзеня расіяне атакавалі Украіну некалькімі дзясятками дронаў. Трывога была абвешчаная больш як у дзесяці рэгіёнах, у тым ліку ў Кіеве.

Ракеты з поўдня ляцелі на Крывы Рог. Некалькі груп "Шахедаў" зафіксавалі на мяжы Мікалаеўскай і Днепрапятроўскай абласцей.

"У нас ёсць прылёты... Працуем!" — напісаў у сваім тг-канале кіраўнік Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім.

У Адэсе пасля "прылёту" загарэўся шматпавярховік, у розных раёнах горада ў жылых дамах пачаліся пажары. Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў пра аднаго загінулага, ёсць таксама параненыя.

Львоў быў атакаваны шахедамі пад раніцу. Мэр Андрэй Садовы паведаміў, што быў цалкам знішчаны музей генерал-харунжага УПА Рамана Шухевіча на Белагоршчы.

"Гэтай ноччу вораг трапіў у два аб'екты нацыянальнай памяці ў Львове: ва ўніверсітэт у Дублянах, дзе 100 гадоў таму вучыўся Сцяпан Бандэра, і ў музей Рамана Шухевіча на Белагоршчы. Сімвалічна і цынічна. Вайна за нашу гісторыю", — напісаў Садовы.

У расійскіх СМІ паведамляецца пра абстрэл Данецка ў навагоднюю ноч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі