У МУС пацвердзілі, што дзверы мінскай кавярні разбілі супрацоўнікі міліцыі

У МУС пацвердзілі, што дзверы мінскай кавярні разбілі супрацоўнікі міліцыі

У МУС Беларусі пацвердзілі, што ў нядзелю дзверы мінскай кавярні разбілі супрацоўнікі міліцыі. Афіцыйная прадстаўніца міністэрства Вольга Чамаданава заявіла пра гэта "Комсомольской правде в Беларуси".

"Яны ўсе — супрацоўнікі міліцыі, — кажа Чамаданава. — Гэта ўсё — выключна размеркаванне сіл і сродкаў. Гэта сілы, якія могуць быць задзейнічаны ў тым ліку".

Моцныя мужчыны не мелі знакаў адрознення, былі ў бронекамізэльках паверх футболак, у балаклавах, з міліцэйскімі дручкамі ў руках. Яны нападалі на пратэстоўцаў, збівалі і затрымлівалі іх. Раней такога не было. Відэа эпізода, калі сілавікі ў цывільным разбіваюць зачыненыя дзверы кавярні, каб затрымаць пратэстоўцаў, ужо абышлі ўвесь свет. А прэс-сакратар расійскага прэзідэнта назваў гэта хуліганствам.

У МУС пацвердзілі, што дзверы мінскай кавярні разбілі супрацоўнікі міліцыі
Мінск, 6 верасня 2020-га / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі