У Мсціслаўскім раёне пчолы напалі на “хуткую”

“Днём 2 ліпеня ад дыспетчара хуткай дапамогі Цэнтральнай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб тым, што дапамога патрабуецца работнікам "хуткай", якія не могуць падысці да дома і дапамагчы пацярпелым з-за вялікай колькасці пчол на прысядзібным участку ў вёсцы Людагашч Мсціслаўскага раёна”, - цытуе “Інтэрфакс” інфармацыю Магілёўскага абласнога упраўлення МНС.

На месца выехалі ратавальнікі. Пчолаў удалося супакоіць толькі з дапамогай спецыяльнага абсталявання па распыленні вады. Пацярпелым была аказаная медыцынская дапамога на месцы, пасля чаго іх шпіталізавалі з дыягназам “таксічнае атручэнне арганізма пчаліным ядам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі