У Мінску знікла вуліца Свабоды

Дэпутаты Мінгарсавета прынялі рашэнне аб прысваенні назваў 10 новым вуліцам Мінску. Такім чынам былі ўшанаваныя пераважна імёны вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, кампазітараў і грамадскіх дзеячоў.

У раёне праспекта Дзяржынскага з’явяцца вуліцы Яна Чачота, Напалеона Орды і Ежы Гедройца, а ў Масюкоўшчыне - Уладзіслава Галубка, Іосіфа Жыновіча, Усевалада Ігнатоўскага, Алеся Гаруна.

Тым часам у мікрараёне «Усход» знікла вуліцы Свабоды. На прапанову БРСМ, яна была перайменаваная ў вуліцу героя-курсанта Дзмітрыя Гвішыяні, які загінуў пры тушэнні цягніка. На думку дэпутатаў, ужо дастаткова таго, што ў сталіцы ёсць плошча Свабоды.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі