У Мінску зачыняць усе рынкі і шапікі?

У Мінску рынкі не атрымаюць наступнага развіцця — іх няма ні ў адной праграме. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ларыса Камарова. Па словах чыноўніцы, якія пераказвае БЕЛТА, рынкі зжываюць сябе і сыходзяць у мінуўшчыну. Насельніцтва, лічыць яна, хоча больш камфорту ў паслугах.

Дарэчы, рэканструкцыя сталічных рынкаў павінна завяршыцца ў 2010 годзе. Калі іх кіраўніцтва не паспее да гэтага часу, то будзе разглядацца пытанне пра непрацягванне карыстання зямельным участкам.

Дарэчы, па словах Ларысы Камаровай, шапікі таксама не вернуцца на вуліцы сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі