У Мінску пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

З 18 па 24 лістапада 2013 года ў Беларусі пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. У трэці раз наша краіна стане часткай сусветнага прадпрымальніцкага руху, бо ў 140 краінах свету Тыдзень праходзіць у адзін і той жа час. Тысячы прадпрымальнікаў вырашаюць агульныя праблемы і дзеляцца дасягненнямі, інавацыямі, досведам, незалежным пунктам гледжання. ЦДК BEL.BIZ ізноў натхніць Беларусь на адказныя крокі ў бок развіцця прадпрымальніцтва ў нашай дзяржаве — мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне.

Цэнтральнай падзеяй Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва стане III Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Чаму нельга прапусціць гэту глабальную падзею? Усё проста - яна будзе цікавая літаральна кожнаму!

Ужо па традыцыі форум адкрые міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, пасля чаго стартуюць панэльныя дыскусіі: вострыя, актуальныя, з удзелам знакамітых спікераў з усяго свету. Першым выступіць легендарны Марвін Ліао, спецыяліст па Digital Media, у мінулым камерцыйны дырэктар YAHOO. Менавіта ён задасць асноўны тон абмеркаванняў і наступных выступаў на тэму "Эканамічнае асяроддзе Беларусі. Карпарацыі і малы бізнэс. Сцэнары прыватызацыі". Першы дзень Міжнароднага форума прадпрымальніцтва будзе цікавы буйнаму бізнэсу, накіраванаму на рост у сусветным маштабе. Менавіта з гэтага пункта гледжання ўдзельнікаў павінна зацікавіць і новая для нашай краіны тэма — "Дызайн мысленне". Як вырашаць надзённыя праблемы кампаніі нетрадыцыйным чынам, здзіўляючы кліентаў, шакуючы канкурэнтаў і скараючы рынкі? Забяспечце сябе адказам на гэта пытанне ўжо сёння, купіўшы квіток на мерапрыемствы Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.  Акрамя таго, у першы дзень форума будуць абмяркоўвацца тэмы ацэнкі бізнэсу ў Беларусі, аптымізацыі бізнэс-працэсаў і мноства іншых.

Другі дзень форума прысвечаны інвестыцыям і стартапам. Госці, эксперты з ЗША, Латвіі і Літвы, Фінляндыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі і Расіі, сярод якіх Дзмітрый Чыхачоў — RUNA CAPITAL, Так Ло - TECHSTARS, Валід Мансур - MIDDLE EAST VENTURE PARTNERS і мноства іншых зорак сусветнага прадпрымальніцтва абмяркуюць тэмы інвестыцый ва ўсходне-еўрапейскія стартапы, адкажуць на пытанне: чаму неабходны акселератары?

Сюрпрыз ад BEL.BIZ! Самыя паспяховыя стартап-каманды ў рамках падрыхтоўкі да фіналу традыцыйнага конкурсу BEL.BIZ BATTLE  атрымаюць магчымасць паехаць на Startup Belarus RoadShow in Baltic Bay Area з 9 па 15 лістапада 2013. Дэдлайн для падачы заявак на BEL.BIZ BATTLE 2013 — 30 верасня. АЛЕ! Адправіцца ў займальную стартап вандроўку можна і не беручы ўдзел у BEL.BIZ BATTLE — проста купіўшы квіток!

Асобнай пазіцыяй другога дня заяўлена гісторыя Viber — канкурэнта Skype і кампаніі, у якой ёсць чаму павучыцца. Паралельна з асноўнымі дыскусіямі пройдзе серыя карысных і займальных майстар-класаў. Удзел у падзеях другога дня проста неабходны для тых, хто залучаны ў стартап жыццё, інвестарам і ментарам. Дарэчы, менавіта ў гэты дзень мы даведаемся, хто стане ментарам года.

Дзень трэці — дзень універсітэтаў. Бясплатны ўваход і абмеркаванне праблем бізнэсу, якія могуць быць вырашаныя яшчэ на ўзроўні атрымання вышэйшай адукацыі. Перад публікай выступяць прадстаўнікі Стэнфарда і іншых сусветных альма-матэр.

Як і любая значная падзея, Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва — гэта не толькі ўжо звыклае: майстар-класы знакамітых гасцей, магчымасць паабедаць з бізнэс-лідарамі сусветнага ўзроўню, удзел у найцікавых дыскусіях, але і новыя займальныя мерапрыемствы. Кожнае з іх адкрывае шырокія перспектывы для дзеячаў бізнэсу.

Сачыце за падрыхтоўкай да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва на BEL.BIZ і сайце GEW.by.

Купіць квіткі на мерапрыемствы Тыдня можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі