У Мінску пройдзе акцыя матацыклістаў

4 красавіка мотаклуб "Жыццё ў руху" правядзе пры падтрымцы ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама акцыю "Увага — матацыкліст!"
Як паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, мэта акцыі — прыцягненне ўвагі вадзіцеляў транспартных сродкаў да таго, што на дарозе побач з імі знаходзяцца і вадзіцелі матацыклаў.

Акцыя пачнецца ў 10.00 каля гіпермаркета "Прастор", пасля чаго арганізаваная калона матацыклістаў у суправаджэнні ДАІ праедзе па МКАД у напрамку да гіпермаркета "Карона". У пунктах прыпынку будзе распаўсюджвацца агітацыйная прадукцыя ў выглядзе буклетаў і ўлётак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі