У Мінску падаражэў праезд у таксоўках, праўда, не ва ўсіх

Праезд у таксоўках падаражэў у беларускай сталіцы. Як паведамляе "Хартыя-97", у службах таксі спасылаюцца на тое, што вымушаныя былі падняць кошты, каб не працаваць сабе ў страты. Ва ўмовах эканамічнага крызісу паслугамі таксовак сталі карыстацца менш людзей, кажуць яны. У некалькіх сталічных службах таксі з панядзелка адзін кіламетр падаражэў на 100 рублёў і цяпер каштуе 1300 рублёў, мінімальная ж плата за праезд складае 7900 рублёў. Яшчэ некалькі службаў вырашылі пакуль кошты на праезд не падымаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі