У Мінску пачаўся набор першакласнікаў
У беларускай сталіцы пачалі прымаць дакументы для залічэння дзяцей у першы клас. Прымаць іх будуць да 28 жніўня. Пры гэтым конкурсных выпрабаванняў у школах праводзіць не будуць, за выключэннем класаў з вывучэннем прадметаў мастацка-эстэтычнай і спартовай скіраванасці. Сюды дзяцей будуць залічаць па выніках праверкі адпаведных здольнасцяў.
У новым навучальным годзе ў Мінску плануецца адкрыць 753 першыя класы, дзе будуць вучыцца больш за 15,5 тысяч дзяцей. Амаль палову класаў размесцяць на базе дзіцячых садоў, каб шасцігадовікі адаптаваліся да школы, паведамляе тэлеканал СТВ.