У Мінску на праспекце тануў аўтамабіль (фота, відэа)

45-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen C5 рухаўся па зачыненай для руху развязцы праспекта Дзяржынскага — вуліцы Алібегава. Раптоўна машына правалілася і яе пачало затапляць. На месца здарэння прыехалі выратавальнікі, якія дапамаглі кіроўцу вызваліцца з "воднага палону" і выцягнулі аўтамабіль.



Як паведамляе прэс-служба МНС, прычынай здарэння стаў прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння на вуліцы Напалеона Орды.

Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі