У Мінску адкрыўся гастраэнтэралагічны цэнтр

Гарадскі гастраэнтэралагічны цэнтр пачаў працаваць у сталіцы. Як паведаміў першы намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Вячаслаў Шыла, цэнтр размешчаны на базе 9-й гарадской клінічнай лякарні і Мінскага гарадскога кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра.
У дыягнастычным цэнтры арганізаваны амбулаторны прыём трох лекараў-гастраэнтэролагаў. Таксама тут створаны арганізацыйна-метадычны кабінет, спецыялісты якога курыруюць працу Гарадскога гастраэнтэралагічнага цэнтра.

У 9-й лякарні будуць укараняцца сучасныя методыкі па дыягностыцы і кансерватыўным лячэнні пацыентаў. Таксама тут пачнуць праводзіць аператыўнае лячэнне.

Акрамя таго, як адзначыў Вячаслаў Шыла, галоўным лекарам цэнтральных раённых паліклінік рэкамендавана на базе сваіх устаноў адкрыць міжраённыя кабінеты лекараў-гастраэнтэролагаў.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі