У Мінску адкрыецца альтэрнатыўны клуб “Шакалад”

У той час, калі адныя клубы знікаюць а іншыя зачыняюцца на рамонт, альтэрнатыўны мінскі клуб “Арэна” узнаўляе сваю дзейнасць.
Але ўжо пад іншай назвай і ў іншым месцы.
Цяпер клуб знаходзіцца каля станцыі метро “Аўтазаводская” і называецца “Шакалад”.

Адміністрацыя клуба абяцае, што “Шакалад”будзе адрознівацца незвычайнай атмасферай, добрым гукам, таннымі квіткамі і барам.

Першы канцэрт у новым клубе 29 траўня адыграюць гурты Mauzer і SOK.
А 30 траўня ў “Шакаладзе” можна наведаць ноч сапраўднага рок-н-рола. Граюць Тhe Toobes, The Fantastiques, The Moonshiners.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі