У Мінску адбудзецца канцэрт "Тэлевізара"

21 лістапада ў “R-CLUB” (вул. Сурганава, 26) адбудзецца канцэрт незвычайнага гурта “Тэлевізар” з Санкт-Пецярбургу. “Тэлевізар” незвычайны менавіта таму, што стаў першым з савецкіх гуртоў, якія асмеліліся выказацца ў сваіх песнях супраць цэнзуры. Гэта адбылося ў 1986 годзе.

Канцэрт гурта стаў гучным скандалам, калі Барзыкін (вакаліст і аўтар тэкстаў, музыкі і аранжыровак) праспяваў песні “Мы ідзем” і “Выйсці з-пад кантролю”. Пасля гэтага Міхаіл Барзыкін стаў першым ў СССР рок-музыкам, які трапіў ва ўсе магчымыя спіскі “забароненых” а наступныя паўгода гурт не мог даваць канцэрты.

“За нами следят начиная с детского сада,
Добрые тети, добрые дяди.
По больным местам в упор не глядя,
Нас бьют как домашний скот

И мы растем послушным стадом,
Живем как надо, поем что надо.
Снизу вверх с отравленным взглядом,
Мы смотрим на тех кто нас бьет.

Выйди из под контроля, выйди и пой о том что видишь,
А не то что позволят, мы имеем право на стон.
Выйди из под контроля, дальше от этих стен,
Выйди, вольному воля, выйти и улететь…”

(гэта цытата з песні “Выйсці з-пад кантролю”. Уявіце самі, якой бомбай стаў гурт “Тэлевізар” у савецкія часы).

Праз некалькі гадоў у Ялце улады забаранілі канцэрт “Тэлевізара” за пяць хвілін да пачатку. Вы думаеце, што Барзыкін спыніўся? Не. Ён прывёў натоўп людзей да гаркама і праз мегафон выказаў сакратару гаркома ўсе свае патрабаванні. Канцэрт адбыўся.

Такіх прыкладаў шмат.Сёння “Тэлевізар” не можа з’явіцца “ў расійскім тэлевізары”, бо ў адной з песень ён праспяваў слова “кремлядь”. Але, пра гэта мы пагаворым з Міхаілам Барзыкіным у асобным інтэрв’ю.

Квіткі:
30000 – 40000 руб. (танцпол)
50000 руб.
Даведка, замова квіткоў:
7613013 (мтс), 3317304 (velcom)
ICQ 444312033

Афійыйны сайт гурта:  televizormusic.ru
Канал гурта на сэрвісе Youtubе
Фэн-сайт гурта: televizor-tver.narod.ru

Фота: rockanet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі