У Мінску аб'яўлена эпідэмія грыпу і ВРВІ
У сувязі з перавышэннем парогу захворвання ў Мінску з 6 лістапада абвешчана эпідэмія грыпу і ВРВІ.
Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Раніцай першы намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Мінска Наталля Жукава падпісла пастанову аб увядзенні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.
На перыяд дзеяння такіх мерапрыемстваў у арганізацыях аховы здароўя ўводзіцца комплексны план па барацьбе з грыпам.
Ён прадугледжвае рэгулярнае праветрыванне, правядзенне вільготнай прыборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзінфіцыруючых сродкаў. Тое ж самае тычыцца грамадскага транспарту, крам, сталовых і рэстаранаў, дзіцячых садкоў і школ.
Таксама абмежавана правядзенне масавых відовішчных, спартовых і іншых мерапрыемстваў, наведванне дзецьмі выстаў, музеяў і гэтак далей. У паліклініках будзе дзейнічаць грыпознае аддзяленне для прыёму хворых з сімптомамі грыпу і ВРВІ.
Усіх медыкаў абавязалі насіць маскі.
Плануецца прыцягваць да працы лекараў іншых спецыяльнасцяў, а таксама навучэнцаў інтэрнатуры, ардынатуры, студэнтаў старэйшых курсаў медуніверсітэта, перадае БЕЛТА.
Дарэчы, як раней паведамляла Еўрарадыё, многія студэнты ўжо працуюць у паліклініках на прыёмах хворых. Прычым грошай за гэта не атрымліваюць.
Фота: ИТАР-ТАСС