У Мінску абяруць “Самую сексуальную рок-вакалістку”

11 красавіка ў Маладзежным тэатры эстрады пройдзе фестываль лепшых рок-гуртоў з жаночым вакалам - Women's fest 2010  На працягу некалькіх месяцаў журы складзенае з прамоўтэраў і арганізатараў канцэртаў абірала гурты для удзелу ў фінальным спаборніцтве. Адзін жа з гуртоў быў абраны з дапамогай інтэрнэт-галасавання.

У выніку на сцэну Маладзёжнага тэатру выйдуць 7 гуртоў, сярод якіх Indra, пажарны аркестар Гаротніца, ZM99, гурты з рэпертуарам на аснове народных песень UNIA і Рокаш, Exist-M і Rostra. Спецыяльным госцем вечара стане узноўлены HASTA LA FILLSTA.

Пераможцы будуць абраныя ў трох намінацыях: Лепшы гурт, Лепшая вакалістка і Самая харызматычная і сэксуальная рок-вакалістка (пераможцу ў апошняй намінацыі абяруць гледачы фестывалю).

Конкурс пройдзе 11 красавіка ў 18:00 у Маладзежным тэатры эстрады (вул. Маскоўская 18а, ст. метро Інстытут Культуры).

Фота: rcrdlbl.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі