У Мінску абяруць лепшыя маладыя гурты

Emergenza - гэта буйны міжнародны музычны фестываль для пачаткоўцаў і паўпрафесійных гуртоў. Ён праходзіць ва ўсіх буйных гарадах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Удзел у Emergenza могуць браць гуруты любой стылістычнай скіраванасці, якія выконваюць як уласныя творы, так і каверы. Сёлета адборачныя туры пройдуць і ў Мінску 26 студзеня, 2-га і 9-га лютага.

Дваіх пераможцаў кожнага паўфіналу будуць выбіраць гледачы прама на канцэрце. А гурт, які прадставіць Беларусь на міжнародным фінале Emergenza, які праходзіць у межах Taubertal Open-Air у Германіі, стане вядомы ў фінале, 18 сакавіка.

Расклад паўфіналаў фестывалю:

26 студзеня

The Fantastiques
JJ-Bingz
Не прислоняться the Band
Aband
Clover Club
Tok Rukoo
No comment band

2 лютага

Kusudama
Marie chante quelle elle telephone
3t.On
Weesp
Phase Shift
Клан
Mechanical Heart

9 лютага

Karavan
Sang Sattawood
Жнюв
Open Space
The Fraiz
Tesaurus
Lavatrina

Фота: www.melsbrushes.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі