У мінскім аўтобусе затрымалі кішэнніка

У Мінску на месцы злачынства затрыманы кішэннік. Затрыманне адбылося ў аўтобусе №1, які рухаецца маршрутам "Вакзал-Вяснянка". 25-гадовы мужчына выцягнуў з торбы 47-гадовай мінчанкі кашалёк, у якім было 100 тысяч беларускіх рублёў.

Затрыманы змешчаны ў следчы ізалятар. Ён нідзе не працуе, а раней яго ўжо судзілі за крадзёж.

"БелТА"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі