У мінскіх кінатэатрах пакажуць “чорныя фільмы”

Праект Cinemascope прадстаўляе кінапраграму "Класіка жанру: Нуар", якая пройдзе з 12 студзеня па 27 лютага ў сталічных кінатэатрах. Тэрмін "Нуар" (ад французскага film noir - "чорны фільм") быў уведзены французскімі крытыкамі для азначэння папулярнага стылю ў амерыканскім кіно 40-х і 50-х гадоў. Нуары былі поўнай супрацьлегласцю аптымістычным стужкам даваеннага амерыканскага кінематографа. Свет "чорных фільмаў" быў светам страху, параноі і распаду.

Героямі Нуараў былі валацугамі, прыватнымі дэтэктывамі, бандытамі. Гераіні былі прыгожыя, даступныя і неслі смерць. Паліцыянты ў такіх фільмах - прадажныя, дзяржаўныя ўстановы ўтойваюць у сабе насенне зла, і лепшыя сябры наносяць здрадлівыя ўдары з-за рога.

Дзеянне, як правіла, разгортваецца на чорна-белым фоне гарадскіх джунгляў, якія складаюцца з танных гатэляў, што мігцяць неонавымі шыльдамі і сумнеўных забягалавак. У давяршэнне, замест традыцыйнага хэпі-энду, у заключных кадрах Нуараў чуецца трывожнае выццё паліцэйскіх сірэн ці гук стрэлу.

Сталічныя кінаманы могуць убачыць фільмы ў стылі Нуар з 17 па 23 студзеня ў кінатэатрах "Перамога" і "Цэнтр-Відэа". Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Фота: lafterhall.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі