У Мінск прыляцеў міністр абароны Расіі

У Мінск прыляцеў міністр абароны Расіі

Вайсковая дэлегацыя Расіі прыбыла ў Беларусь з працоўным візітам. Узначальвае яе міністр абароны Расіі, генерал арміі Сяргей Шайгу, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Плануецца, што міністэрствы абароны Беларусі і Расіі абмяркуюць двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва.

Адначасова ў Беларусь прыбылі і расійскія дэсантнікі для сумесных вучэнняў пад Брэстам. У вучэнні "Славянскае братэрства — 2020" прымуць удзел падраздзяленні 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. 

Вучэнні скончацца 23 верасня. 

Як паведамлялася раней, напярэдадні вучэнняў ад удзелу ў іх адмовілаіся Сербія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі