У Мінск прыбыў новы амбасадар Польшчы Генрык Літвін

У Мінск прыбыў новы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Ліцвін. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскай дыпмісіі Моніка Садкоўская. Паводле яе слоў, новы амбасадар і яго сям'я прыехалі на мінулым тыдні. Садкоўская адзначыла, што да выканання сваіх абавязкаў Літвін прыступіць пасля ўручэння прэзідэнту Беларусі даверчых грамат.

Нагадаем, папярэдні польскі амбасадар Тадэвуш Паўляк падаў у адстаўку 7 лістапада 2005 года. Прычыну такога ўчынку ён не каментаваў. Па неафіцыйнай інфармацыі, дадзенае рашэнне было выклікана крытыкай у яго адрас з бок шэрагу польскіх палітыкаў і дыпламатаў.

Новы амбасадар быў прызначаны яшчэ ў лютым 2006 года. Аднак яго прыбыццё адкладалася ў сувязі з тым, што амбасадар павінен уручыць граматы беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, чый трэці тэрмін польскія ўлады афіцыйна лічаць нелегітымным.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі