У Мастах затрымалі эксгібіцыяніста

Як паведамляе сайт гродзенскай міліцыі, інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ нёс дзяжурства. Да яго звярнулася перапалоханая жанчына і сказала, што некалькі хвілін таму разам з малалетняй пляменніцай натыкнулася на эксгібіцыяніста. Мужчына на ровары праязджаў міма і спецыяльна спыніўся для дэманстрацыі сваіх полавых органаў.

Інспектар ДАІ дагнаў хулігана і затрымаў яго.

На непрацуючага 25-гадовага парушальніка пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Фота Віталя Плескача — uvd.grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі