У Маскве развітваюцца з Аляксандрам Абдулавым

У Маскве ў суботу развітваюцца з акцёрам Аляксандрам Абдулавым. У храме Найсвяцейшай Багародзіцы прайшло адпяванне, туды пускалі толькі сваякоў і блізкіх акцёра.
Цяпер праходзіць грамадзянская паніхіда ў тэатры “Ленком”. З-за вялікай колькасці жадаючых развітацца перакрытая вуліца, дзе знаходзіцца тэатр. Прапускаюць толькі невялікую колькасць машын. Людзі ідуць да тэатра шчыльным патокам, нясуць кветкі.

Пасля грамадзянскай паніхіды Аляксандр Абдулаў будзе пахаваны на Ваганькаўскіх могілках, паведамляе “Эхо Москвы”. Нагадаем, акцёр сканаў 3 студзеня ў Маскве ад раку лёгкіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі