У Маскве пачаліся масавыя праверкі ўкраінцаў. Такую задачу паставілі ФСБ і МУС. Сілавікі кажуць, што самі не разумеюць, што яны павінны рабіць з грамадзянамі Украіны. На некаторых фабрыкуюцца пратаколы аб "дробным хуліганстве", іншым прапануецца атрымаць расійскае грамадзянства па паскоранай працэдуры, піша ovdinfo.org.
Украінцаў выклікаюць у паліцыю на допыты. Там праглядаюць іх мабільныя тэлефоны — цікавяцца, што чытаюць у Telegram, глядзяць на YouTube, ці ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. Таксама праводзяцца ператрусы па месцы жыхарства з мэтай пошуку "забароненай літаратуры" і "нацыяналістычнай сімволікі".
Гэтая акцыя адбываецца на фоне вайны Расіі і Украіны.