У Маскве назвалі "галоўную мэту" ва Украіне

У Маскве назвалі "галоўную мэту" ва Украіне

У Маскве назвалі "галоўную мэту" вайны ва Украіне (яе там упарта працягваюць называць "спецыяльнай ваеннай аперацыяй"). Гэта — "вызваленне Данбаса", заявіў у аўторак міністр абароны Сяргей Шайгу. Паводле яго слоў, ваенныя дзеянні працягнуцца "да дасягнення пастаўленых мэтаў".

Шайгу лічыць, што "асноўныя задачы першага этапа... выкананы", і таму расійскія войскі могуць засяродзіцца на Данбасе. Такая заява супярэчыць прамове Уладзіміра Пуціна ў першы дзень вайны. Расійскі прэзідэнт гаварыў пра зусім іншую "галоўную мэту" — пра "дэнацыфікацыю" і "дэмілітарызацыю" Украіны. Цяпер жа ў Маскве пра гэта сарамліва маўчаць — украінцы паспяхова стрымалі расійскія войскі, а вайна працягваецца другі месяц.

Атрымліваецца, што заходнія аналітыкі мелі рацыю, калі нядаўна заявілі пра падрыхтоўку ўладамі РФ расіян да таго, што ва Украіне "атрыманая перамога". Нягледзячы на тое, што насамрэч ніякай перамогі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі