У Маскве абмяркоўваюць умовы паставак нафты ў Беларусь у 2010 годзе

Перамовы па пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе праходзяць у Маскве. Аднак афіцыйныя структуры ад каментароў пакуль устрымліваюцца. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускую дэлегацыю ачольвае першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. БелаПАН нагадвае, што затрымка з падпісаннем дакумента магла ўзнікнуць з-за таго, што бакам трэба было падлічыць баланс нафты, якая будзе пастаўляцца ў Беларусь без пошлін для ўнутранага карыстання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі