У Магілёве больш няма Савецкай плошчы

Такое рашэнне прынялі 1 ліпеня дэпутаты Магілёўскага гарадскога савета большасцю галасоў, інфармуе БелаПАН.

Як заявіў старшыня Магілёўскага гарсавета Фёдар Міхеенка, назву "Савецкая плошча" ахоплівае толькі савецкі перыяд у гісторыі дзяржавы, але неабходна ўвекавечыць і імёны тых, хто славіў горад і краіну і ў іншы час. Паводле яго слоў, новая назва дазваляе ахапіць больш шырокі перыяд гісторыі як у мінулым, так і ў будучыні.

Міхеенка таксама падкрэсліў, што вынесенаму сёння на разгляд дэпутатаў праекту рашэння папярэднічала актыўнае абмеркаванне ў мясцовых СМІ і грамадскіх арганізацыях. А 24 чэрвеня быў праведзены круглы стол з удзелам дэпутатаў гарсавета, прадстаўнікоў выканаўчай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый горада. Большасць удзельнікаў падтрымала ідэю перайменавання.

Фота mogved.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі