У лонг-ліст прэміі "Дэбют" трапілі два беларускія літаратары

Два беларусы ўвайшлі ў лонг-ліст са 110 прэтэндэнтаў на расійскую літаратурную прэмію “Дэбют”. У намінацыі “Буйная проза” з аповесцю “НигдейЯ” адзначылася бабруйская пісьменніца Вольга Чаркас. А падборка эсэ Сяргея Календы з Мінска пазмагаецца за прыз у намінацыі “Эсэістыка”. “Дэбют” — прэмія Гуманітарнага фонда Андрэя Скоча “Пакаленне” — сёлета праводзіцца ў 10-ы раз. Прэмія ўручаецца ў намінацыях “Буйная проза”, “Малая проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Эсэістыка”.

Аўтары, што ўвайшлі ў лонг-ліст, вытрымалі шчыльную канкурэнцыю з 45 тысячамі іншых літаратурных твораў. З прычыны роста якасці рукапісаў, а таксама ў сувязі з юбілеем прэміі, лонг-ліст “100 лепшых маладых аўтараў” ператвораны ў 2009 г. ў “100 + 10”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі